Праваслаўныя святкуюць Раство - дзеці дораць ВІДЭА-калядку
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Католікі жадаюць праваслаўным братам хадзіць па шляхах Гасподніх і быць шчаслівымі ў Яго любові.
7 студзеня вернікі Праваслаўнай царквы святкуюць Раство Хрыстова. Парафіяне гомельскага касцёла віншуюць праваслаўных братоў, якія адзначаюць урачыстасць па Юліянскім календары, і жадаюць у гэтым свяце Раства знайсці для сябе добрую вестку пра тое, што Ісус увайшоў і ўваходзіць у ваша жыццё, каб зрабіць яго сапраўды шчаслівым.
Жадаем кожнай сям'і, кожнаму дому блаславення Божага. Як пасля сустрэчы з Езусам тры валхвы пайшлі іншым шляхам, вяртаючыся ў сваю краіну, жадаем ў гэтым новым годзе таксама хадзіць па шляхах Гасподніх у паслухмянстве Богу і быць шчаслівымі ў Яго любові. Хай Віфлеемская зорка ззяе ў вашым сэрцы!
Нагадаем, католікі адзначылі Раство 25 снежня. А сёння адрасуюць праваслаўным відэа-калядку ад дзяцей з гомельскага касцёла.
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу