Гомельцаў запрашаюць прайсці курс бальнічнага клоуна
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Дапамога «вясёлых лекараў» неабходная ў тым ліку выхаванцам Дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў, якую апякуюць каталікі.
Гомельскае грамадскае аб'яднанне «Бальнічныя клоуны Фані ноуз» аб'яўляе новы набор: - Калі ў вас ёсць час, сілы, а галоўнае, моцнае жаданне рабіць добрыя справы, дапамагаць дзецям, што патрабуюць тваёй дапамогі, мы прапануем далучыцца да бальнічнай клаунады - гэта дзейнасць па сацыяльна-культурнай рэабілітацыі дзяцей у стацыянарах бальніцы метадамі арт-тэрапіі, клоунатэрапіі і гульнявой тэрапіі.
Курс бальнічнага клоуна ў Гомелі будзе праходзіць у лютым па выхадных днях. Для паспяховага навучання «Фані ноуз» выкарыстоўвае як уласны досвед, атрыманы ў працэсе работы ў бальніцы, так і досвед калегаў Італіі, Расіі, Японіі. Кожны трэнінг і майстар-клас ладзіцца прафесіяналамі ў сваёй вобласці.
Для ўдзелу ў курсе трэба запоўніць заяўку і адправіць яе да 1 лютага на электронны адрас: funny.nose@yandex.ru. Набор у групу абмежаваны. Па заяўках будзе адабрана толькі 12 чалавек.
Пасля праходжання курсу кандыдату будзе дадзены выпрабавальны тэрмін на 2-3 месяцы, за час якога ён разам з вопытнымі бальнічнымі клоунамі будзеце наведваць аддзяленні бальніц Гомеля. Па выніках выпрабавальнага тэрміну кандыдата прымаюць у бальнічныя клоуны.
Related items
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння