16-гадовы гамяльчук сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы і зрабіў з ім сэлфі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Максім, які вучыцца ў Любліне, распавёў Анджэю Дудзе пра сябе і пра сваю сям'ю
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, падчас наведвання горада Любартув, сустрэўся з мясцовымі жыхарамі, сярод якіх быў беларус Максім Мішчанка. 16-гадовы хлопец з Гомеля, парафіянін мясцовага каталіцкага храма, пасля заканчэння базавай школы паступіў у ліцэй у польскім Любліне і цяпер там вучыцца. Стыхійная сустрэча з прэзідэнтам праходзіла ў спартыўнай зале ў школьным комплексе.
Katolik.life даведаўся ў Максіма, ці цяжка было зрабіць сэлфі з польскім прэзідэнтам, і пра што ён размаўляў з маладым беларусам:
- Спачатку прэзідэнт выступаў, ён казаў пра тое, што трэба захаваць Польшчу стабільнай, далей развіваць краіну. Калі ён скончыў выступаць, пайшоў да людзей, якія былі за агароджай, пачаў размаўляць з імі. Яму задавалі пытанні, у тым ліку праблемныя, правакацыйныя, ён ён спакойна паважліва ўсіх выслухоўваў, адказваў. Мне таксама ўдалося пагутарыць са спадаром Дудам. Я распавёў гісторыю сваёй сям'і, ён уважліва паслухаў, паклікаў да сябе падначаленых і пазнаёміў мяне з намеснікам шэфа канцылярыі прэзідэнта.
Гамяльчук быў з групай мясцовай моладзі, якая папрасіла прэзідэнта сфатаграфавацца з ім. Кожнаму ён паціснуў руку, многія рабілі сэлфі, распавёў Максім.
Related items
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій