BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп Антоні Дзям'янка наведаў гомельскія Нэакатэхуменальныя суполкі

29-30 верасня біскуп Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі Антоній Дзям'янка наведвае Гомельскі дэканат. У суботу днём ён удзельнічаў у парафіяльным свяце Мазырскага касцёла Святога Міхаіла Арханёла, а вечарам наведаў свята Эўхарыстыі гомельскіх суполак Нэакатэхуменальнага шляху. У нядзелю біскуп асвяціць будаўніцтва новага храма ў Жлобіне.

Гаворачы аб сённяшнім чытанні з Евангелля, біскуп адзначыў:

- Мы павінны працаваць над сабой, каб вытруціць у сабе зайздрасць, а ў гэтым дапамагаюць Святыя сакрамэнты: частая споведзь, Святая Камунія, а таксама разважанне над Божым Словам. І вельмі важна маліцца аб іншых людзях: аб іх святасці, аб навяртанні для грэшнікаў, каб кроў Езуса не была праліта дарэмна. Хрыстос памёр на крыжы за ўсіх нас, але выратаваны будзе той, хто скарыстаецца Яго збаўчымі мукамі.

У канцы сустрэчы біскуп падзякаваў суполкам за сумеснае свята:

- Дзякую, што вы так дынамічна сабраліся, таму што толькі ў абед сам пробашч даведаўся аб маім візіце, мне гэта вельмі прыемна. Прашу маліцца за мяне, каб маё служэнне дапамагло ўмацаванню веры мясцовых каталікоў і навяртанню тых, хто праз грэх адышоў ад Бога, каб яны знайшлі Яго ў касцёле. У краіне больш за 40% атэістаў, таму прашу маліцца і каб тыя, хто яшчэ ў пошуках Бога, дзякуючы майму служэнню і вашаму сведчанню, таксама знайшлі Бога ў касцёле.

 

Last modified onПанядзелак, 01 Кастрычнік 2012 10:47
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць