Праваслаўны іерарх падзякаваў Нунцыю ў Беларусі [+ ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Клаўдыё Гуджэроцці на ўрачыстым прыёме цытаваў паэтаў.
7 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам. Мітрапаліт Павел і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.
Мітрапаліт Філарэт падчас сардэчнай размовы падзякаваў арцыбіскупу за значны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пажадаў яму Божай дапамогі ў далейшым служэнні ва Украіне. Суразмоўцы таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.
Таксама 7 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці сваёй місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, дыпламатычных місій, Каталіцкага Касцёла, які прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Беларускай Праваслаўнай Царквы, якую прадставіў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
«Праз тры з паловай гады, калі я завяршаю маю місію Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, мой сардэчны ўспамін пераносіць мяне ў атмасферу тых дзён. Гэта быў час глыбокага непаразумення і ізаляцыі паміж краінамі Захаду і Беларуссю. Я быў скіраваны сюды Святым Пасадам дзеля таго, каб дапамагчы матыльку не знясіліцца, нягледзячы на кроплі дажджу.
Сёння я магу сказаць, што гэты матылёк, у вобразе якога я бачу беларускі народ, адчувае сябе мацнейшым. Праблемы ўсё яшчэ застаюцца, але змянілася атмасфера», - заўважыў іерарх, піша Сatholic.by.
Глядзіце відэа выступу, у якім прадстаўнік Ватыкана цытуе вершы сучасных беларускіх паэтаў:
Media
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце