BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

5 прычын, па якіх мы перавялі дзяцей на хатняе навучанне

Бацька чацвярых дзяцей, гомельскі каталік, распавядае пра тое, чаму перавёў дваіх сыноў са школы на індывідуальнае навучанне.

Для пачатку вызначымся з паняццем «хатняе навучанне». Юрыдычна нашы старэйшыя дзеці (Антон - 8,5 гадоў і Максім - 7,5 гадоў) навучаюцца па індывідуальным плане. Такая форма навучанне прапісана ў заканадаўстве Беларусі (Пастанова Міністэрства адукацыі ад 20 снежня 2011 года №283, глава 6, параграф 69-74. Фактычна яны вучацца дома.

З дырэктарам быў узгоднены індывідуальны план навучання і атэстацыі. У нашым выпадку дзеці будуць прыходзіць у школу раз у чвэрць на кантрольныя работы па кожным прадмеце. У другім і трэцім класе такіх прадметаў мала.

Цяпер пра пытанне, хто ж займаецца навучаннем нашых дзяцей. У класічнай форме хатняга навучання гэтым займаюцца бацькі. У нашым выпадку навучаннем займаецца педагог, якога мы падбіралі па пэўных вельмі важных для нас крытэрах. Педагог прыходзіць раз у тыдзень і тры гадзіны займаецца з двума дзецьмі (руская і беларуская мовы і матэматыка), затым дае хатняе заданне на ўвесь тыдзень, якое дзеці выконваюць самастойна.

Мы толькі сочым і часам дапамагаем. Ангельская мова, якую вывучае старэйшы, у нас раз на тыдзень. З рускім чытаннем праблем няма, кожны тыдзень бярэм ў бібліятэцы па 3-4 кнігі. Фізкультура - секцыя па настольным тэнісе тры разы на тыдзень. Акрамя гэтага маляванне два разы на тыдзень, музыка два разы на тыдзень і шахматы тры разы на тыдзень.

Пры такой форме адукацыі ў дзяцей маса вольнага часу, таму яны могуць наведваць такую колькасць пазашкольных гурткоў. І вядома ж у іх застаецца шмат часу для таго, каб проста жыць :)

Зараз пра самыя прычынах выбару такой формы навучання. Парадак выкладу прычын не гаворыць аб іх важнасці, проста ў такой чарговасці прыходзілі ў галаву.

1. Адсутнасць індывідуальнага падыходу. Думаю з гэтым цяжка паспрачацца. Індывідуальны падыход нашмат больш эфектыўна (і па выніку, і па часе) у навучанні і дарослых, і дзяцей, чым групавыя заняткі. Хоць ужо прадбачу пярэчанні. Адказваю адразу: у нас дастаткова пазашкольных групавых заняткаў па напрамках, якія цікавыя дзецям. Калі ў педагога 25 вучняў, можна простай арыфметыкай палічыць, якую колькасць часу ён марнуе на аднаго вучня, я ўжо не кажу пра тое, што знайсці індывідуальны падыход да кожнага з 25-ці - гэта архіскладаная задача. Па гэтай прычыне ў школе суцэльная ўраўнілаўка. Настаўнік працуе ў асноўным з сярэднячкамі і выдатнікамі. А калі нехта мае поспех, то гэта не дзякуючы школьнай сістэме, а хутчэй за ўсё насуперак.

2. Дэструкцыя творчых здольнасцяў. Вось абазваў прычыну, сам здзівіўся :) Сутнасць простая. Пад творчымі здольнасцямі мы разумеем перманентнае імкненне дзіцяці да творчасці новага ў любой вобласці жыццядзейнасці чалавека. Школьная сістэма гэта імкненне забівае на корані. Чаму, спытаеце вы? Ды таму што ў другім класе вучняў муштруюць лічыць клеткі паміж заданнямі, водступы і г.д. І нікога абсалютна не хвалюе, што дзіця рашыла задачу за 0,09 секунды ў розуме, і якая к чорту розніца, якім менавіта спосабам ён гэта зрабіў, і ці правільна запісаў ўмову задачы, і вядома ж адказ.

3. Трансляцыя незразумела якіх каштоўнасцяў. Кожны настаўнік, а з ім вучань мае зносіны ў школе больш за ўсё, прыходзіць у школу са сваім «багатым жыццёвым вопытам», са сваімі праблемамі, «жаданнямі» і «марамі». У двукоссі, таму што толькі аднаму Творцу вядомыя падрабязнасці усяго гэтага багажу. І ўсё гэта ён транслюе дзецям. Бо немагчыма пакінуць сваё жыццё за дзвярыма школы. Дзеці ўбіраюць як губка ўвесь гэты бардак, і потым можна не здзіўляцца вынікам. Так, можна выбраць педагога пачатковых класаў для свайго дзіцяці, але ваш выбар абмяжоўваецца заўсёды некалькімі кандыдатамі ў бліжэйшых школах. На жаль, мы ў бліжэйшых школах не знайшлі прыдатнага.

4. Ацэначнае сістэма пагібельная. У школе адзнакі - гэта самае галоўнае, і гэтаму вучаць дзяцей, а веды - толькі як пабочны эфект. Самае пагібельнае - пачуццё ўласнай годнасці пачынае складвацца з адзнак у школе, а затым з адзнак усяго навакольнага свету. Вось і атрымліваецца, што ў свеце ты каштуеш роўна столькі, на колькі можаш выдаць вынік, і іншыя роўна столькі ж каштуюць. Ты - роўна твой вынік, другі - роўна ягоны вынік.

5. Трата часу марна. Калі разабраць штохвілінна, на што траціцца дзіцем час у школе, то апынецца, што большая частка сыходзіць у нікуды. Возьмем звычайны ўрок і прыкінем, колькі часу сыходзіць у нікуды. Калупаемся ў носе ці займаемся староннімі больш цікавымі заняткамі, калі запар адказваюць дзесяць аднакласнікаў. Далей робім тое ж самае, калі хутка выканана класная работа ці наадварот, калі яна не выканана па прычыне неразумення (а гэта - следства адсутнасці індывідуальнага падыходу). Ідзем далей, робім тое ж самае, калі настаўнік тлумачыць новую тэму. Вось і атрымліваецца, што 2/3 урока - здабываем карысныя выкапні з насавой паражніны, як лаяўся на мяне настаўнік фізікі, або займаемся цікавымі справамі.

Ад рэдакцыі: пасля заканчэння першай чвэрці Марыян абяцаў напісаць другую частку свайго блога і распавесці пра досвед хатняга навучання: за гэты час яго плюсы і мінусы стануць відавочнымі.

А пакуль прапануем абмеркаваць тэму ў каментарах: што, па-вашаму, губляе і набывае дзіця, якое не ходзіць у школу?

ЧЫТАЙЦЕ ПА ТЭМЕ: Хатнія роды: наш досвед >>>

Last modified onПятніца, 02 Верасень 2016 14:47
Каментары   
+2 #8 гость 2014-10-07 12:02
Спасибо за подробное и грамотное изложение своей позиции, со многим можно согласиться. Но... будем ждать второй части рассказа, вышло ли на практике все так, как хотелось? :-*
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #7 Мариан 2014-09-30 13:16
Цытую Саша:
А калі дзяцей адпраўляць вучыцца ў школу ў старэйшых класах, то ўсе пералічаныя недахопы ўсё роўна не знікнуць. Непадрыхтаваным дзецям будзе вельмі цяжка адаптавацца.
Недостатком не нужно некуда исчезать. Мы не создаем для своих детей жизнь без забот и хлопот. Это не цель! И почему вы считаете, что дети будут неподготовлены? На данный момент у них предостаточно занятий в коллективе. И что очень важно это разноплановые коллективы и по возрасту, составу участников и направлению деятельности (об этом я писал в заметке). Думаю, что они намного быстрее адаптируются к новому коллективу, чем обычные ученики. У них к этому времени будет богатейший опыт.
Цытую Саша:
А каштоўнасці? Выхаванне іх за жалезнай заслонай, шляхам абмежавання кантактаў дзяцей са "знешнім" светам - справа рызыкоўная.
Согласен с вами по поводу занавеса. Но мы не воспитываем детей за железным занавесом и не ограничиваем контакты. Мы ответственно подходим к выбору коллективов в которых находятся наши дети и учим так же этому детей. Со временем они сами научатся выбирать для себя коллектив. И думаю, в этом плане они будут на шаг впереди своих сверстников, так как, приобретут неоценимый опыт!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #6 Мариан 2014-09-30 13:09
Саша, отвечаю на все вопросы по порядку: Цытую Саша:
А да якога ўзросту плануецца хатняе навучанне? Да канца школы?
На данный момент тяжело сказать. Посмотрим, как пойдут дела :) Мы знаем успешные примеры домашнего обучения и в старших классах, но это сопряжено с определенными финансовыми расходами, так как предметов будет много. А вообще в этом вопросе у родителей полная свобода. Да и дети постарше могут сами принять решение, хотят ли ходить в школу на определенные предметы. Правда, практически дети, отучившись столько лет в свободной форме, не видят в этом смысла.
Цытую Саша:
Крыху сумняваюся, што якаснае вывучэнне фізікі, хіміі і інш. магчыма дома (толькі не кажыце, што яны не патрэбныя гуманітарыям).
Странно почему вы в этом сомневаетесь. Сейчас это норма. Для того, чтобы подготовится на 100% к вступительным экзаменам в ВУЗ нужно заниматься с репетитором. Тогда вопрос, зачем ходить в школу. Наши дети и так занимаются с репетитором. И тратят на изучение предметов на много меньше времени. На данный момент они опережают школьную программу. Это так к слову :)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #5 Саша 2014-09-26 13:30
А да якога ўзросту плануецца хатняе навучанне? Да канца школы? Крыху сумняваюся, што якаснае вывучэнне фізікі, хіміі і інш. магчыма дома (толькі не кажыце, што яны не патрэбныя гуманітарыям). А калі дзяцей адпраўляць вучыцца ў школу ў старэйшых класах, то ўсе пералічаныя недахопы ўсё роўна не знікнуць. Непадрыхтаваным дзецям будзе вельмі цяжка адаптавацца. А каштоўнасці? Выхаванне іх за жалезнай заслонай, шляхам абмежавання кантактаў дзяцей са "знешнім" светам - справа рызыкоўная.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #4 Мариан 2014-09-25 22:01
Цытую Ольга:
И что у детей происходит летом:отсутствие приключений, проблем, веселых историй?
Согласен! Получается летом, три месяца подряд дети лишены всех прелестей школы. И что же им тогда делать??? :)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #3 Мариан 2014-09-25 21:58
Ирина, а для чего ребенку такой, чрезмерно большой опыт общения в коллективе? Чему это послужит? Вам для размышления, большинство великих, творческих людей (писатели, художники, ученые), когда создают свои произведения, делают это в дали от коллектива :)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #2 Ольга 2014-09-25 19:02
Цытую Ира:
Не учась в школе ребенок, я думаю, очень многое теряет. У него отсутствует опыт жизни в коллективе (час-два в кружках это не заменят). Да и все школьные приключения, истории, дружбы и ссоры, даже проблемы - это много стоит!!!

Сколько по-вашему должен проводить времени ребенок в коллективе, чтобы стать гармоничной личностью? Сколько человек должно быть в коллективе? качество общения? Обязательно ли постигать знания в окружении человек так 25? И что у детей происходит летом:отсутстви е приключений, проблем, веселых историй? Это для размышления:)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 Ира 2014-09-25 17:46
Не учась в школе ребенок, я думаю, очень многое теряет. У него отсутствует опыт жизни в коллективе (час-два в кружках это не заменят). Да и все школьные приключения, истории, дружбы и ссоры, даже проблемы - это много стоит!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць