BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Веруючы хлопец-кіроўца вярнуў пасажырцы забытую сумку з золатам і валютай - а вы б змаглі?

Пасля гэтага жанчына-атэістка задумалася пра існаванне Бога.

Не раз мы чулі ў царкве, чыталі ў Евангеллі словы Езуса, скіраваныя да вучняў: вы соль, вы святло, вы закваска... Гэта значыць, нават малой колькасці хрысціянаў дастаткова для выратавання свету. Але як навяртаць да Бога людзей, як быць гэтым святлом?

Дакладна не разважаннямі, пропаведзямі, але канкрэтнымі справамі. Як прыклад - нядаўняя гісторыя, якая адбылася ў горадзе Светлагорску. Там кіроўца аўтобуса вярнуў пенсіянерцы забытую сумку з буйной сумай валюты і зліткам золата. Хоць самому хлопцу гэтыя грошы як раз былі б вельмі дарэчы - ён з сям'ёй купляе кватэру, і грошай не хапае. Вось гэтая дзіўная гісторыя, пра якую распавядае «Комсомольская правда» у Беларусі».

Малады кіроўца Светлагорскага аўтапарка Віталь Крэдэнцэр як звычайна выконваў прыгарадны рэйс, калі заўважыў у салоне пакінутую жаночую сумачку.

- Я адкрыў сумку і адразу ўбачыў у ёй прадукты і кашалёк з невялікай сумай. Падумаў, што калі вярнуся з рэйса, падам аб'яву ў газету. І ўжо дома вырашыў выкласці ў халадзільнік рыбу, якая была ў сумцы, каб не сапсавалася. Я неяк не акуратна стаў даставаць прадукты, і з сумкі адразу ўсё выпала, на падлогу рассыпалася куча купюр еўра і даляраў. Я сваім вачам не паверыў! - успамінае свой стан малады кіроўца.

Пазней ён знайшоў у сумцы і залаты злітак. Палічыў грошы - каля 2 тысяч даляраў і 2 тысяч еўра.

- Вядома, была спакуса не вяртаць сумку, - прызнаецца Віталь. - Тым больш, я зараз як раз купляю кватэру, не хапае грошай, і гэтая знаходка была б вельмі дарэчы. Але я разумеў, гэта грошы не мае. Я ў жыцці шмат пабачыў, і ведаю дакладна, што грошы шчасця не прыносяць.

Таму ў той жа вечар хлопец занёс сумку ў міліцыю. Там яму паціснулі руку, а на наступны дзень патэлефанавала і сама ўладальніца сумкі. Сустрэўшыся з кіроўцам, яна аддзячыла яму.

- Мы выязджалі з мужам у вёску на дачны сезон, таму ўсе зберажэнні, якія я збірала ўсё жыццё сваёй працай, узяла з сабой. З рэчаў была яшчэ каляска, а гэтую сумку я насіла з сабой рэдка, таму проста забылася пра яе. Ніякай надзеі на тое, што сумку вернуць, у мяне не было, - распавядае пенсіянерка. - Усё жыццё я была перакананай атэісткай, але пасля гэтага выпадку сказала: напэўна, Бог дапамог мне. Таму што раней я двойчы сама знаходзіла кашалькі з грашыма і вяртала іх уладальнікам. А кіроўца апынуўся веруючым. Ён з дзяцінства рос у беднасці, яму як раз не хапала грошай на кватэру, але тым не менш ён вярнуў іх мне.

А мы, тыя, хто называюць сябе хрысціянамі, змаглі б паступіць так, як гэты просты хлопец?

Last modified onПятніца, 25 Красавік 2014 20:11
Каментары   
+2 #2 гость 2014-04-04 15:03
Я бы вернул, совесть иначе замучила б
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 игорь 2014-04-04 11:30
Если бы со мной такое случилось - сразу появился бы соблазн. Такой,что эти деньги послал мне Бог. Надеюсь понял бы с Божьей лаской, что это обман, и чужие деньги надо вернуть, хотя было бы тяжело.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць