Ісламісты ў Лівіі пакаралі вернікаў Эфіёпскай Праваслаўнай Царквы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Карнікі прапаноўвалі хрысціянам жыццё ў абмен на пераход у іслам.
У сваёй салідарнасці і малітве за ахвяр злачынства, якое здзейснілі ў Лівіі члены так званай “Ісламская дзяржавы”, запэўніў папа Францішак Патрыярха Эфіёпскай Праваслаўнай Царквы Абуну Маціяса. Баевікі забілі 29 мужчын-хрысціян. Святы Айцец падкрэсліў, што гэтыя хрысціяне былі забітыя па прычынне самога факту таго, што з’яўляліся паслядоўнікамі Хрыста. Ён адзначыў, што ў гэтым выпадку не мае ніякага значэння канфесійная прыналежнасць ахвяр. “Іх кроў – адна і тая ж у вызнаванні Хрыста! Кроў нашых братоў і сясцёр хрысціян з’яўляецца сведчаннем, якое крычыць, каб быць пачутым усімі тымі, хто ў стане адрозніць дабро ад зла. І крык гэты павінен быць пачуты, асабліва тымі, хто мае ў сваіх руках лёс народаў”, - напісаў Папа ў сваім пасланні.
Францішак адзначыў, што радасць Вялікадня ў гэтым годзе была азмрочана сумам. Тым не менш, мы ведаем, што жыццё ў міласэрнай любові Бога мацнейшае за пакуты, якія адчуваюць усе хрысціяне, пакуты, якія аб’ядноўваюць усіх людзей добрай волі ва ўсіх рэлігійных традыцыях.
У мінулую нядзелю баевікі апублікавалі ў інтэрнэце відэа, якое дэманструе экзэкуцыю на 29 мужчынах у Лівіі. У відэа можна пачуць, як каты прапануюць хрысціянам жыццё ў абмен на пераход у іслам.
Эфіёпская Праваслаўная Царква налічвае амаль 50 мільёнаў вернікаў і з’яўляецца нацыянальнай для жыхароў гэтай краіны. Яна прадстаўляе так званую нехалкедонскую плыню хрысціянства, да якой належаць таксама Копцкая, Армянская і Сірыйская Цэрквы. Яны не прызнаюць пастаноў Халкідонскага Сабора ў 451 г., дзе, сярод іншага, было асуджана монафізіцтва. Царква мае свой эфіёпскі абрад, а таксама асаблівую, якая не мае аналагаў у іншых касцёльных традыцыях, іерархічную структуру духавенства.
Сёння Касцёл з’яўляецца Касцёлам мучанікаў, сказаў папа Францішак 21 красавіка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Каментуючы евангельскае апавяданне пра забойства св. Стэфана, Пантыфік узгадаў пра лёсы тысяч людзей, якія сёння падвяргаюцца пераследу ва ўсім свеце па прычыне сваёй веры ў Езуса Хрыста.
“У нашы дні ў свеце шмат “Стэфанаў”! Падумаем пра нашых братоў, зарэзаных на ўзбярэжжы ў Лівіі, падумаем пра хлопчыка, якога спалілі жывым яго аднагодкі за тое, што быў хрысціянінам, падумаем пра тых мігрантаў, якія былі выкінуты пасярод глыбокага мора іншымі, таму што былі хрысціянамі, падумаем пра эфіопаў, якія пазаўчора былі забіты, бо былі хрысціянамі і пра многіх іншых. Ёсць шмат іншых, пра якіх мы не ведаем, але якія пакутуюць у турмах, таму што з’яўляюцца хрысціянамі. Сёння Касцёл – гэта Касцёл мучанікаў: яны пакутуюць, аддаюць жыццё, а мы атрымліваем Божае благаслаўленне дзякуючы іх сведчанню”, - сказаў Папа.
Францішак заўважыў, што прычынай забойства св. Стэфана была яго вернасць Божаму слову. “Божае слова заўсёды не падабаецца пэўнага кшталту сэрцам. Божае слова перашкаджае, калі маеш сэрца цвёрдае, язычніцкае, таму што яно падштурхоўвае ісці наперад, шукаючы і насычаючыся хлебам, пра які казаў Езус. На працягу гісторыі Аб’яўлення шмат мучанікаў было забіта за іх вернасць Божаму слову, Божай праўдзе”, - сказаў Пантыфік.
На заканчэнне сваёй гаміліі ён заклікаў аб’яднацца духоўна з усімі людзьмі, якія падвяргаюцца пераследу з боку “сучасных сінедрыёнаў”, што лічаць сябе гаспадарамі ісціны, з’яднацца з тымі мучанікамі, якіх забіваюць за вернасць Езусу.
Related items
- Папа Францішак абмеркаваў з Зяленскім пытанне вяртання палонных
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Беларускі біскуп правёў размову з Папам Рымскім
- Пра дапамогу Царкве ад дзяржавы распавялі ў Віцебску. Паглядзелі, што па факце
- Нецікавыя ці не цікавяцца? Пра што гаворыць статыстыка каталіцкіх медыя Беларусі