Уклады ў Ватыканскі банк ўзраслі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Па выніках 2014 актывы банка павялічыліся і дасягнулі амаль 6 млрд. еўра.
25 мая 2015 г. была апублікавана фінансавая справаздача Інстытута рэлігійных спраў – Ватыканскага банка – за 2014 год. Згодна з дакументам, актывы структуры павялічыліся ў параўнанні з 2013 г. на 14 млн. еўра – з 5948 млн. еўра да 5962 млн. еўра. Гэта адбылося, галоўным чынам, за кошт укладаў кліентаў. Іх сума вырасла, насуперак тэндэнцыі апошніх сямі гадоў, з 1871 млн. еўра да 2065 млн. еўра. Таксама павялічыліся маёмасныя актывы банка: з 2,3 млрд. еўра да 3,2 млрд. еўра.
Паляпшэнне аказання паслуг у кіраванні маёмасцю і забеспячэнне высокіх стандартаў у працы з кліентамі з’яўляецца галоўным выклікам для Інстытута рэлігійных спраў і ключавым пунктам стратэгічнага плану, адзначыў у каментары да справаздачы кіраўнік фінансавай установы Святога Пасаду Жан-Батыст дэ Франсю. Ён перакананы, што рэалізацыя гэтага плану паменшыць рызыкі, стабілізуе, а ў далейшым і павялічыць даходы Інстытута рэлігійных спраў і Апостальскай Сталіцы.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці