У падзямеллі касцёла ў Гродне знайшлі пахаванні XVIII стагоддзя - фота
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Пліту змаглі падняць толькі васьмёра, калі спусціліся ў склеп, то ў нос стукнуў рэзкі пах...
- Мы да гэтага часу не здагадваемся, якія таямніцы захоўваюць у сабе сцены Фарнага касцёла ў Гродне. Спроба капнуць углыб гісторыі была ў 2010 годзе прадпрынятая ксяндзом Янам Кучынскім, кс. Віктарам Захарэўскім і групай фатографаў. Ступаючы па камянях падлогі базілікі, разглядаючы памятныя дошкі, шыльды, помнікі, разумееш, колькі гісторыі ўтоена ў гэтых сценах: ад першага прыезду езуітаў у Гродна, караля Аўгуста II і расійскага цара Пятра I, да начных дзяжурстваў гродзенцаў з мэтай толькі захаваць... Ва ўсім адчуваецца памяць стагоддзяў. Нядаўна вырашылі зазірнуць пад мармуровую пліту ля каплічкі Маці Божай Кангрэгацкай, хто бываў на службах, не раз мог закрануць меднае кальцо пліты нагамі, - пішуць у групе «Новости Гродно».
Як паведамляе аўтар, пліту змаглі падняць толькі васьмёра, калі спусціліся ў склеп, то ў нос стукнуў рэзкі пах цвілі і адчулі непрыемны смак у роце. Магутнае святло ліхтароў вырвала з цемры шмат трунаў. Адны стаялі акуратна і былі закрытымі, некаторыя былі адкрыты, і ў іх проста ляжалі чарапы і косці:
- Парэшткі людзей моцна пашкоджаны грыбком, але можна разгледзець рэшткі адзення ксяндзоў. Большасць трунаў простыя і драўляныя. На адной з іх можна разгледзець надпіс «1795» і «Гродна». Увагу прыцягнула труна з дарагой абіўкай з чырвонай матэрыі. У ей ляжала забальзаміраваная жанчына. Яе валасы былі заплеценыя ў дзве касы, што кажа пра тое, што жанчына была нявінніцай. Але хто гэта, не вядома.
Related items
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў