З асаблівай пашанай у Магілёве развіталіся з простай жанчынай – і вось чаму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Цэлую ноч працягвалася малітва пры труне пані Ірыны ў катэдральным касцёле, а ў пахаванні ўдзельнічаў біскуп.
На старых каталіцкіх могілках Магілёва 13 сакавіка пахавалі мясцовую веруючую Ірыну Шлякаву, якая адышла ў вечнасць на 85-м годзе жыцця. На развітанні з гэтай, здавалася б, звычайнай бабуляй, якая не мела ніякіх рэгалій і званняў, сабралася шмат жыхароў Магілёва, святары і нават Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Пані Ірына была адной з самых паважаных каталіцкіх верніц горада. Яна стаяла ля вытокаў адраджэння каталіцкай парафіі і менавіта з тых самых «польскіх могілак», на якіх яе цяпер пахавалі, пачынала сваё служэнне дзеля аднаўлення рэлігійнага жыцця Магілёва.

У апошнія гады, пасля вяртання вернікам катэдральнага касцёла, пані Ірыну ў храме можна было сустрэць кожны дзень.
«Худзенькую, сціпла апранутую, заўсёды з добрай усмешкай. Па нядзелях яна дзяжурыла ў касцёле і была вельмі рада ўсім, хто заходзіць. Асабліва моладзі», – распавядалі пра яе магілёўцы.
Ірына Шлякава – з сям'і рэпрэсаваных, нарадзілася ў Казахстане, куды з Магілёва саслалі яе маці ў 1930 годзе за тое, што яна не адмовілася ад веры. Толькі ў 1958 годзе юная Ірына разам з мамай прыехалі ў Магілёў. І адразу з вакзала адправіліся да касцёла – убачылі яго закрытым і абгарэлым. З тых часоў яны сталі маліцца разам з іншымі католікамі на могілках і змагацца за вяртанне храма вернікам.

30 студзеня пані Ірыну, пры пераходзе дарогі на зялёнае святло, збіла машына. Бабуля перанесла аперацыю на назе, праходзіла доўгае лячэнне, але ў выніку не вытрымала сэрца.
«Жанчына, якая на яе наехала, прыходзіла ў лякарню прасіць прабачэння, прапаноўвала грошы. Канешне, пані Ірачка ўсё даравала. Сказала толькі, што трэба менш спяшацца і мітусіцца. Нават не ведаю, ці лепш было б, калі пані Ірачка была да канца жыцця прыкавана да ложку, без магчымасці наведваць касцёл», – распавяла адна з магілёўскіх верніц.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць