Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Апошнія відэа – пра віншаванне 99-гадовай парафіянкі і малітву Ружанца на рулоне сена.
Пасля таго, як пробашчам каталіцкай парафіі ў Войстаме стаў ксёндз Юрый Бяганскі, пачаў актыўна развівацца паблік парафіі: тут з'яўляюцца не толькі справаздачы аб падзеях, але і творчыя жартаўлівыя, а часам кранальныя відэа з удзелам пробашча.
Ён не саромеецца паказаць сябе ў камічным вобразе: то дзверы не можа адкрыць, то свечку запаліць. А танцы з ягоным удзелам збіраюць тысячы рэакцый. Нядаўна ў пабліку выклалі кранальнае відэа пра тое, як святар прыязджаў да найстарэйшай парафіянкі Леакадзіі Шульгі, каб павіншаваць яе з 99-годдзем: удзяліў ёй сакрамант споведзі і святую Камунію, падарыў кветкі. А ў іншым – вясёлым і адначасова кранальным відэа святар паказаў, як моліцца Ружанец з дзецьмі ў полі на рулоне сена і як падае з яго [абодва відэа глядзіце ніжэй].
Дарэчы, мінулую парафію ксяндза Бяганскага, у Тракелях, наведалі акцёры беларускага кіно. Ірына Мароз, Віктар Рыбчынскі, Дзяніс Серыкаў, Марыя Налецкая разам з прадстаўнікамі мясцовай улады прыехалі ў санктуарый. Іх візіт быў прымеркаваны да паказу прэм’еры фільму «Класная» у Воранава – гэту стужку «Беларусьфільму» цяпер актыўна папулярызуюць у рэгіёнах.
Сустракаў гасцей кусташ санктуарыя ксёндз Вадзім Сурвіла, ён правёў экскурсію, госці даведаліся пра багатую гісторыю цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, змаглі дакрануцца да культурных каштоўнасцяў [фота ніжэй]
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці