BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі

Ён быў сярод тых святароў з Польшчы, якія не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.

На радасць вернікаў, падчас сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, які прайшоў 21-22 жніўня, пілігрымаў зноў сустракаў шматгадовы кусташ гэтага каталіцкага санктуарыя ксёндз Станіслаў Мжыглуд.

Гэта пацвярджаецца фотарэпартажам мясцовай раённай газеты, якая апублікавала здымак са святаром і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, і прадставіла ксяндза Станіслава менавіта кусташам. 

Нагадаем, у траўні стала вядома, што пробашч у Браславе і яшчэ двое святароў дыяцэзіі, усе – грамадзяне Польшчы, не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.

Затым вернікі даведаліся, што двое з гэтых святароў выехалі з краіны, а ксёндз Станіслаў, па просьбе біскупа, атрымаў новы дазвол на тры месяцы. Яго тэрмін заканчваўся 15 жніўня.

Аднак і пасля гэтай даты браслаўскі кусташ змог застацца, што пацвярджае інфармацыя афіцыйнай прэсы. У вернікаў пакуль няма дакладных звестак, якім чынам гэта атрымалася, але наколькі ім вядома, яму выдалі чарговы працяг дазволу на рэлігійную дзейнасць, а святар падрыхтаваў дакументы для атрымання беларускага грамадзянства.

Таксама вернікам вядома, што не ўсе з тых святароў Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай дыяцэзій, якія таксама не атрымалі дазвол на далейшае служэнне, пакінулі Беларусь. Некаторыя працягваюць заставацца ў краіне і чакаюць перагляду рашэння на вышэйшым ўзроўні пасля просьбы, скіраванай Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.

Вернікі працягваюць малітву, каб святары атрымалі неабходны дазвол, і каб прыклад з браслаўскім кусташам стаў не адзіным пазітыўным вынікам.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 23 Жнівень 2026 19:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць