Святочная праграма Калядных дзён у Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
Урачыстая служба пачнецца ў поўнач, таксама ў касцёле пройдуць два Калядных канцэрта, а дзеці пакажуць «Бэтлеемку».
22 снежня ў 19.00 у гомельскім касцёле пройдзе Літургія пакаяння - гэта апошняя магчымасць паспавядацца перад Раством. 23 снежня ў 6.45 пройдуць апошнія Рараты, а ў 9.00 пачнецца перадсвяточная ўборка храма.
Урачыстая святая Імша пачнецца роўна апоўначы 25 снежня (у ноч з 24 на 25 снежня), таксама святочныя Імшы пройдуць у 9.00 і ў 12.00. На службе ў 9.00 25 снежня афіцыйна завершыцца 9-месячная малітва ў абарону дзяцей, якім пагражае аборт. Тым, хто маліўся аб гэтым, трэба прынесці на Імшу адну ружу.
26 снежня пасля Імшы ў 20.00 у касцёле пройдзе Калядны канцэрт вядомых баяністаў Гомельскай філармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Трафіма Анціпава і Уладзіслава Плігаўкі.
У нядзелю, 28 снежня, - свята Святой Сям'і, Дзень малітваў за сям'ю, таму на Імшу асабліва запрашаюцца бацькі і дзеці. Пасля святой Імшы ў 12.00 выхаванцы Нядзельнай школы пакажуць спектакль «Бэтлеемка». Таксама ў нядзелю ўвечары ў 19.00 Калядны канцэрт класічнай музыкі дасць калектыў музыкаў Гомельскай філармоніі пад кіраўніцтвам Таццяны Томсан.
Related items
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
Нет, только в полночь!
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу