BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Японскі ўрач: бомба ў Нагасакі была мілатою

Малады лекар стаў каталіком, калі зразумеў: чалавек - гэта не толькі цела і кроў, у ім ёсць нешта за межамі гэтага.

«Калі разгроб попел, я, нарэшце, знайшоў яго - тое Распяцце з нашага сямейнага алтара. Драўляны крыж, безумоўна, згарэў у агні пажару, некранутым застаўся толькі вобраз Хрыста, зроблены з бронзы, без адзінага пашкоджання. Каштоўная рэліквія з часоў роду Такугава, члены якога пераследавалі хрысціянаў. У той момант я быў пазбаўлены ўсяго: знайшоў толькі гэтае Распяцце», - пісаў японскі лекар і каталік Такасі (Павел) Нагаі ў захапляльных успамінах «Званы Нагасакі».

Такасі Нагаі, так як і яго бацька, быў лекарам. На медыцынскім факультэце Такасі дазволіў матэрыялізму адвесці сябе ад духоўнасці. Там ён памяняў свае перакананні і быў упэўнены ў тым, што чалавек уяўляе сабой толькі матэрыю. Вучоба на медыцынскім факультэце спрыяла фармаванню ў яго думкі, што чалавечае цела, жыццё і дзейнасць арганізма - гэта матэрыяльныя фізіка-хімічныя з'явы. Жыццё працягвалася толькі да труннай дошкі. І таму нічога не было лепш, чым жыць у радасці да таго часу, пакуль не будзем выключаныя з самога гэтага жыцця. Такасі і яго сябры пілі, спявалі, танцавалі, гулялі, пакуль не астыне маладая кроў. Ні ён, ні яго сябры не мелі ніякай павагі да цела, паганячы яго без лішніх ваганняў. Аднак у глыбіні сэрца Нагаі заставалася нявызначанае хваляванне, якое немагчыма было супакоіць.

Да пачуцця духоўнага свету яго вярнула паміраючая маці. «Гэты апошні погляд у матчыны вочы цалкам разбурыў усю маю матэрыялістычную філасофію. Вочы маці, якая падарыла мне жыццё, выхавала мяне, любіла да апошняй хвіліны - гэтыя вочы выразна казалі мне, што нават пасля смерці яна застанецца назаўсёды са сваім любым Такасі. Я ўзіраўся ў гэтыя вочы - я, які адмаўляе існаванне душы, - і раптам інстынктыўна адчуў, што душа маёй маці існуе, яна рассталася з ёй цялесна, але яна ніколі не загіне».

Вочы маладога адэпта медыцыны яшчэ раз адкрыліся духоўнаму свету падчас клінічнай практыкі, у перыяд якой студэнты пачалі даследаваць жывое цела. Тады Нагаі прыйшоў да высновы, што чалавек - гэта не толькі цела і кроў, але ў ім ёсць нешта за межамі гэтага. Прачытаўшы «Думкі» Паскаля, ён пачаў задумвацца над такімі пытаннямі як: душа, вечнасць, Бог. Затым пачаў іншымі вачыма глядзець на сабор, які знаходзіцца побач з універсітэтам, у прыгарадзе Нагасакі, у раёне Уракамі, населеным каталікамі. Ён перастаў трактаваць выходзячых з храма католікаў з грэбаваннем як «бяспраўных рабоў заходняга культу».

У рэшце рэшт, ён пасяліўся ў каталіцкім раёне, сярод простых людзей, але цвёрдых ў веры. Ён працягваў вучобу і працу ва ўніверсітэце. У хуткім часе ён прыйшоў да высновы, што натуральныя навукі маюць свае межы, што немагчыма ўсе вымераць і даследаваць.

Пасля заканчэння ваеннай службы ў Маньчжурыі Такасі Нагаі зрабіў апошні крок - у чэрвені 1934 ён прыняў сакрамэнт хросту. Атрымаў новае імя - Павел. «Асвячоны Духам Святым, я пачынаў разумець асновы сусвету: жывы чалавек, злучэнне душы і цела, якія смерць разлучыла на пэўны перыяд часу; чалавек - тварэнне, створанае ў славу Божую і для шчасця ў нябёсах; чалавек - вобраз і падабенства Божае, якое нельга паганіць. Я спазнаў душу і яе годнасць. Таксама я навучыўся паважаць сваё цела, бо ў дзень Апошняга Суда яно зноў злучаецца з душой». Доктар Нагаі - ужо будучы жанатым чалавекам, бацькам дваіх дзяцей і лекарам-радыёлагам, што прысвячаюць свой час навуковай рабоце - падчас даследавання выпраменьвання Х і ахвярнай службе блізкім захварэў на лейкемію. Але гэта не было яго самым цяжкім выпрабаваннем.

9 жніўня 1945 г. доктар Нагаі знаходзіўся на тэрыторыі універсітэта. Каля 11:00 ён быў у сваім пакоі на паверсе галоўнага будынка. Займаўся падборам радыёграфічных фатаграфій, якія павінны былі стаць дапамогай у навуцы для студэнтаў.

«Раптам нешта блiснула, я адчуў землятрус. Праз хвіліну я выказаў здагадку, што бомба выбухнула каля ўваходу, і хацеў кінуцца на падлогу... Але я не змог: у тую ж хвіліну вокны выбіла выбухная хваля, неверагодны віхор падняў мяне і панёс. Абломкі шкла, як абарваные лісце, лёталі ў паветры. Я быў разгублены...

У 11:02 на вышыні 550 метраў над цэнтрам каталіцкага раёна Уракамі ў Нагасакі выбухнула атамная бомба. Доктар Нагаі выжыў, але мноства людзей у адну хвіліну перастала існаваць. Многія загінулі па прычыне вельмі высокага ціску, велізарнай тэмпературы, іншых забіла падаючымі абломкамі або разбуранымі дамамі. Сярод гэтых людзей апынулася жонка доктара Нагаі. Ад яе застаўся ланцужок Ружанца і маленькі крыжык. Іх дом ператварыўся ў кучу камянёў. Тысячы людзей памерлі пазней з прычыны моцнага выпраменьвання, большасць на працягу чатырох тыдняў пасля выбуху. Лічба загінуўшых у Нагасакі - 30 тысяч, параненых - 100 тысяч.

Аднак, на думку доктара Нага, атамная бомба была вялікай ласкай Провіду ў адносінах да Уракамі, а восем тысяч загінулых каталікоў - ахвяра за адкупленне жахаў, учыненых людзьмі падчас вайны. Дзякуючы гэтаму былі выратаваны мільёны людзей, якія сталі ахвярамі ваенных дзеянняў. Бог дае і Бог забірае. Хай будзе ўслаўлена Ягонае Імя. Дзякуем Яму за тое, што Уракамі быў абраны ў ахвяру. Будзем Яму ўдзячныя за тое, што дзякуючы гэтым ахвярам зацараваў мір на зямлі, а свабода веравызнання - у Японіі.

Пры напісанні «Звона Нагасакі» доктар Нагаі дакладна ведаў, што памрэ. Ён сам сябе абследаваў. Пакутаваў ад лейкозу і прамянёвай хваробы. Памёр 1 траўня 1951 года, праз шэсць гадоў пасля выбуху. Доктар Нагаі ахвярна служыў пацярпелым людзям і дапамагаў у адраджэнні жыцця ў Нагасакі. Звяртаючы ўвагу на неверагодна набожныя малітвы і вядзенне святога ладу жыцця, яго называлі «святым з Уракамі». Перад смерцю ён атрымаў мноства нечаканых ушанаванняў ад японцаў, а таксама словы падтрымкі і асаблівую ўвагу ад папы Пія XII. За яго труной ішла пяцікіламетровая працэсія вернікаў і няверуючых, якія жадаюць развітацца са «святым з Уракамі».

Last modified onАўторак, 07 Кастрычнік 2014 11:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць