BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кардынал з народу Ігбо

У 1965 году здольны малады чалавек стаў самым маладым - ва ўзросце ўсяго толькі 32 гадоў - біскупам у свеце.

Будучы нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ разам са сваімі супляменнікамі верыў у існаванне шматлікіх добрых і злых багоў. Найбольшую пашану аддаваў найвышэйшаму бажаству Чукву і бажаствам, адказным за урадлівасць зямлі. Культ у ягоным племені ўвасаблялі таксама духі продкаў, сілы прыроды і звяры.

Разам са сваёй сям'ёй, бацькам Язэпам Арынзэ Нванкву і маці Бернадэт, жыў у маленькай вёсачцы ва ўсходняй Нігерыі. Іх дом уяўляў сабой гліняную хаціну, пакрытую чаротам. Бацькі, як большасць людзей з племя, былі земляробамі.

Прыкладна такім чынам выглядала жыццё і вера Фрэнсіса Арынзэ (1932 г.н.) да таго моманту, пакуль ён не сустрэў на сваім шляху ірландскіх місіянераў. Тады Фрэнсіс пачаў хадзіць у школу, якую вялі гэтыя самі місіянеры. Ва ўзросце 9 гадоў быў ахрышчаны. Вялікі ўплыў на яго аказаў выключна святы нігерыйскі святар, айцец Капрыян Майкл Івенэ Тансі - святар мясцовай парафіі, у якім Фрэнсіс прыняў хрышчэнне.

«У першую чаргу ён быў слугой Божым: доўгія гадзіны, якія праводзіў перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, напаўнялі яго сэрца ахвярнай і мужнай любоўю. Тыя, хто яго ведалі, сведчаць аб яго вялікай любові да Бога. Хто б з ім не сутыкаўся, быў уражаны яго прыроднай дабрынёй. Айцец Тансі быў чалавекам, якія належаць да народа, які заўсёды ставіць інтарэсы іншых вышэй за сваіх. Ён валодаў асаблівай адчувальнасцю да пастаральных патрэбаў сем'яў. Ён укладваў вельмі шмат намаганняў у належную падрыхтоўку заручаных да сакрамэнту сужэнства, а ў сваім казанні асаблівым чынам падкрэсліваў значэнне чысціні. Усімі магчымымі спосабамі стараўся абараняць і ўмацоўваць годнасць жанчын. Асаблiвы клопат Фрэнсіс выяўляў ў выхаванні моладзі», - казаў святы Ян Павел II у сваёй гаміліі на беатыфікацыі айца Тансі. Падчас паломніцтва ў Нігерыю ў 1998 годзе Ян Павел II залічыў айца Тансі да ліку бласлаўлёных.

Айцец Тансі быў святым святаром, а ў прыдачу і нігерыйцам, таму нічога дзіўнага няма ў тым, што ён з'яўляўся ідэальным прыкладам для Фрэнсіса. «Я хачу быць такім як ён», - сказаў аднойчы Фрэнсіс бацькам.

Бацька нарэшце прымірыўся з яго новай верай, але не хацеў, каб яго сын стаў святаром: «Ты не станеш святаром, таму што святар не можа ажаніцца і не можа мець дзяцей, а па-другое - ты павінен будзеш слухаць сваімі вушамі аб усіх жудасных рэчах, якія здзяйсняюць людзі. А гэта не добра». Але ўсе гэтыя размовы былі марныя.

Фрэнсіс стаяў на сваім. Ва ўзросце 13 гадоў ён пайшоў у каталіцкую школу, а затым у духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ён адправіўся ў падарожжа з Лагаса ў Рым праз Лондан. У 1958 году прыняў сан святара. Пасля вучобы ў Папскім Урбаніянскім універсітэце ў Рыме, у 1965 годзе, здольны малады чалавек стаў самым маладым (ва ўзросце ўсяго толькі 32 гадоў) біскупам у свеце, а двума гадамі пазней арцыбіскупам сваёй роднай дыяцэзіі - Онічы. На гэтым яго кар'ера не скончылася. У 1985 годзе ён стаў кардыналам. Выконваў шмат розных важных царкоўных функцый, у тым ліку быў старшынёй Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу, а так жа прэфектам Кангрэгацыі набажэнства і дысцыпліны сакрамэнтаў.

У канцы 60-х гг. ХХ стагоддзя стаў вядомы як выдатны медыятар, прыхільнік міру ў перыяд грамадзянскай вайны ў Нігерыі, якая паглынула больш за мільён ахвяр. Падчас свайго 20-гадовага служэння ў Нігерыі навярнуў у каталіцкую веру з паганства вельмі шмат нігерыйцаў (лік каталікоў у яго архідыяцэзіі павялічыўся прыблізна ад 20% да 65%). Кардынал Фрэнсіс ведае сем моў. Свабодна валодае ангельскай, італьянскай, французскай, нямецкай і ігбо, разумее іспанскую і лацінскую мовы. Напісаў некалькі кніг, у тым ліку і аўтабіяграфію «God's Invisible Hand». Лічыўся адным з асноўных прэтэндэнтаў на абранне Папам Рымскім.

Last modified onСубота, 14 Сакавік 2015 10:30
Каментары   
0 #1 Сергей 2015-07-20 16:06
"Он обладал особенной чувствительност ью к пасторальным нуждам семей." Пастора́ль (фр. pastorale — пастушеский, сельский) — жанр в литературе, живописи, музыке и в театре, поэтизирующий мирную и простую сельскую жизнь. Нужды семей, очевидно, пастырские, а не пасторальные.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць