BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Я верыў, але не пераставаў грашыць

Жыццё вядомага скульптара змяніла споведзь у Айца Піо.

Франчэска Месіна (1900-1995 гг.) быў адным з самых вядомых скульптараў ХХ стагоддзя, які доўгі час працаваў прафесарам у Медыаланскай Мастацкай Акадэміі Брэра. Мастак сусветнай славы высек сярод іншага статую Пія XII у базыліцы св. Пятра ў Рыме і помнік Пія XI ў кафедральным саборы ў Медыаланіі. Франчэска Месіна таксама з'яўляецца стваральнікам Крыжовага шляху ў Сан-Джавані-ратонда, увянчанай Шасцімятровай статуяй ўваскрослага Хрыста, а таксама работ, якія знаходзяцца ў святынях: «Мадонна з Немаўляці» і «Айцец Піо».

Нарадзіўся Франчэска Месіна на Сіцыліі. Быў ахрышчаны, аднак наступныя сакрамэнты ён ужо не прымаў. Франчэска быў родам з беднай сям'і, і ўжо ў 10 гадоў пачаў працаваць. У той час ніхто з яго сям'і не клапаціўся пра яго рэлігійную адукацыю. Аднак яго душа была «натуральна хрысціянскай». У маладосці ён чытаў Евангелле і кнігі пра Хрыста, якога лічыў сваім сябрам. У моманты крызісу ён прыходзіў у касцёл і маліўся па-свойму. Шлюб з замужняй жанчынай спрыяў яго аддаленню ад царквы. Праз некаторы час яго сітуацыя пагоршылася, нягледзячы на тое, што ў час вайны ён прыняў першую Камунію, а таксама сакрамэнт канфірмацыі і ажаніўся.

«Я верыў, прыняў усе сакрамэнты, аднак не пераставаў грашыць. Вера ніяк не ўплывала на маё штодзённае, звычайнае жыццё. Я думаў пра славу, пра поспехі, я быў ганарлівы, пусты і эгаістычны», - казаў пра сябе Франчэска. Аднойчы ў галерэі каля плошчы «De Ferrari», у Генуі, была выстава работ Месіна. Сябры запрасілі яго з жонкай на вячэру. Як аказалася, яны вельмі паважалі і шанавалі Айца Піо. Неверагодныя харызмы, якімі Бог адарыў гэтага незвычайнага манаха, былі адной з галоўных тэм падчас размовы за сталом. Месіна слухаў усё гэта са скептыцызмам, аднак, калі ён зірнуў у «жахлівыя вочы капуцынаў», што былі на вокладцы кнігі, якую прынёс нехта з прысутных з сабой, прыйшоў да высновы, што ён павінен з ім пазнаёміцца. «У глыбіні душы я адчуваў нешта, што прыцягвала мяне да Стыгматыка», - сцвярджаў праз некаторы час Франчэска. Галоўным чынам яго зацікавілі стыгматы.

Пасля вячэры Месіна вярнуўся ў гатэль, але не мог заплюшчыць вачэй. Ён не быў у стане перастаць думаць аб таямнічым манаху. Ён няспынна бачыў перад сабой яго твар. Нечакана а 5-й раніцы празвінеў тэлефон. У трубцы ён пачуў голас свайго старога сябра Эцыё Сальтамерэнда. Гісторыя, якую ён распавёў раздражнёнаму Франчэску, была сапраўды дзіўная. Аказалася, што калі Эцыё праходзіў ўвечары па плошчы "De Ferrari", яго ахутаў водар, што асацыюецца ў яго з асобай святога манаха. Прайшоўшы крыху, ён ужо не адчуваў гэтага водару. Пасля неаднаразовага даследавання мужчына прыйшоў да высновы, што неверагодны водар носіцца толькі ў адным месцы: каля афішы, на якой была размешчана інфармацыя аб выставе Месіна. Усхваляваны Сальтамерэнда не мог заплюшчыць вачэй і рана раніцай патэлефанаваў скульптару. «Я ўпэўнены, што Айцец Піо жадае пазнаёміцца з табой. Мы павінны паехаць у Сан-Джавані-ратонда», - сцвярджаў прыяцель.

Месіна кіпеў ад злосці. Гэта ўсё здавалася яму неймаверным глупствам. Некалькі разоў ён хацеў кінуць трубку, але не зрабіў гэтага. Франчэска адказаў, што зараз у яго няма часу, і прасіў аднаго ператэлефанаваць яму на наступным тыдні. Аднак з таго моманту думкі пра Айца Піо пачалі яго мучаць днямі і начамі. Пасля другой бяссоннай ночы Месіна патэлефанаваў Эцыё Сальтамерэнда і дамовіўся пра паездку ў Сан-Джавані-ратонда. Праз некалькі дзён мужчыны рушылі ў дарогу.

Калі яны дабраліся да манастыра, Айцец Піо ўжо нікога не прымаў, аднак для Сальтамерэнда ён зрабіў выключэнне. Пасля кароткай размовы ён запрасіў абодвух мужчын ў спавядальню. «Я не хацеў спавядацца, я не спавядаўся ад моманту шлюбу, ды і не ведаў нават, што сказаць. Я не адчуваў сябе падрыхтаваным. Мне хацелася запратэставаць, але Айца Піо ўжо не было. Мне нічога іншага не заставалася, як паслухмяна спусціцца ў касцёл»- распавядаў Месіна.

Калі з'явіўся Айцец Піо, скульптар кінуўся да яго, кажучы, што ён яшчэ не гатовы да споведзі. Тады капуцын сказаў яму, што ён нічога не павінен казаць, досыць таго, што Айцец Піо адкажа на яго пытанні. У канфесіянале айцец Піо распавёў ўсё жыццё Франчэска. «Ён нагадваў мне пра мноства фактаў, думак і ўчынкаў, якія я ніколі і нікому не адкрываў і не давяраў». У скульптара было такое ўражанне, быццам манах чытае яго душу.

Незвычайная споведзь змяніла скульптара. «Айцец Піо простымі словамі, але вельмі дзейснымі, патлумачыў мне, на чым грунтуюцца сапраўдныя каштоўнасці ў чалавечай экзістэнцыі. З таго моманту ўсё маё жыццё змянілася. Айцец Піо стаў маім правадніком, маім апорным пунктам у прыняцці кожнага рашэння, а таксама пры стварэнні маіх прац».

Last modified onСубота, 04 Май 2013 14:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць