«Алілуя» амерыканскага гурта б'е рэкорды на Youtube [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Менш чым за тыдзень кліп паглядзелі больш за 16 млн. чалавек.
Новы рэкорд Youtube ўсталёўвае чарговы кавер знакамітай песні «Алілуя» Леанарда Коэна, якую выканала амерыканская а капэла група Pentatonix. Відэа з выкананнем «Hallelujah», выкладзенае ў сетку 21 кастрычніка, менш чым за тыдзень паглядзелі больш за 16 млн. чалавек! «Алілуя» - гэта малітоўнае хвалебнае слова, звернутае да Бога, якое выкарыстоўваецца ў шэрагу хрысціянскіх канфесій, даслоўна перакладаецца як «Хваліце Бога!»
Нагадаем, два гады таму хітом сярод беларускіх католікаў стала выкананне «Алілуя» пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Гродзенская вобласць) айцом Ігарам Анісімавым, які праспяваў для маладых падчас шлюбу. Крыху раней каталіцкі святар з Ірландыі стаў знакамітасцю на YouTube пасля таго, як праспяваў «Алілуя» на шлюбе пары ў яго парафіі і набраў дзесяткі мільёнаў праглядаў.
Перш чым напісаць канчатковы варыянт «Hallelujah» Коэн стварыў каля 80 варыянтаў тэксту. Гатовая «Hallelujah» ўтрымоўвала некалькі біблейскіх спасылак, у прыватнасці, на гісторыю Самсона і здраду яму Далілай з «Кнігі Суддзяў Ізраілевых», а таксама на нявернага цара Давіда і яго жонку Вірсавію. Іншыя музыкі, запісваючы кавер-версію «Hallelujah» або выконваючы песню на канцэртах, звычайна змешваюць розныя версіі тэксту, а часам замяняюць яго ўласнымі варыянтамі. За ўвесь час існавання «Hallelujah» на яе было запісана каля 200 кавераў.
Media
Related items
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі