Алтар для Папы ў Чылі аддадуць на будаўніцтва дамоў бедным
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Канструкцыя, якую разабралі пасля візіту Францішка, складаецца з 1300 драўляных пліт.
Элементы канструкцыі вялікага палявога алтара, на якім Францішак 16 студзеня 2018 г. цэлебраваў св. Імшу ў Парку О’Хігінса ў Сант’яга-дэ-Чылі, пойдуць на будаўніцтва дамоў для бедных. Ён будзе разабраны ў бліжэйшыя дні. Як паведамляюць арганізатары папскага візіту ў сталіцу Чылі, для гэтай мэты будзе прызначана 1300 драўляных пліт.
Эўхарыстыя стала першым важным пунктам папскай пілігрымкі ў Чылі. У ёй узялі ўдзел больш за 400 тыс. чалавек.
Чылійскія СМІ чакаюць яшчэ аднаго адчувальнага выніку пілігрымкі Францішка: высокай эфектыўнасці пажарнай службы, якая праз шматлікія прафілактычныя дзеянні ў дні папскага падарожжа прадухіліла тры пажары на тэрыторыі Сант’яга. Эксперты мяркуюць, што ў цяперашні спякотны час гэта можна лічыць вельмі добрым вынікам.
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы