BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прадстаўнікі ўсіх канфесій у Беларусі адчуваюць сябе камфортна (+ зварот форума)

«Мы ўсюды падкрэсліваем, што ў нас дзве асноўныя канфесіі ў краіне, таму што яны самыя шматлікія».

“Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума добрага рэзанансу ў Еўропе”, - сказаў у размове з Catholic.by Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка. 5 чэрвеня ў Мінску завяршыліся працоўныя пасяджэнні Форума.

Кажучы аб тым, што можа прынесці дадзены Форум для Беларусі ў Еўропе, на міжнароднай арэне, Леанід Гуляка адзначыў:

“Сапраўды, нам не ўсё роўна, якія будуць яго вынікі, якія будуць прыняты рэзалюцыі. І, безумоўна, мы ўпэўнены, што гэта спрацуе на імідж Беларусі ў Еўропе вельмі сур’ёзна”.

“Мы ўсюды падкрэсліваем, што ў нас дзве асноўныя канфесіі ў краіне, таму што яны самыя шматлікія, - гэта праваслаўе і каталіцтва, - адзначыў Леанід Гуляка. - Няма падзелу, якая з іх больш важная, галоўная: у дадзеным выпадку мы кажам проста пра колькасць”.

Па словах Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, “Беларусь абрана месцам правядзення Форума не выпадкова”.

“Гэтыя рашэнні прымаюцца вельмі сур’ёзна, а ў аснове іх прыняцця – таксама і ў выпадках, калі Форум праходзіў у Італіі, у Грэцыі, у Партугаліі, –  разглядаецца пытанне канфесійнай стабільнасці ў краіне”, - падкрэсліў Леанід Гуляка і адзначыў, што ў краіне не ўзнікае міжканфесійных канфліктаў і прадстаўнікі ўсіх 25 канфесій розных веравызнанняў, якія зарэгістраваны ў Беларусі, адчуваюць сябе камфортна.

У звароце, прынятым Форумам, адзначаецца, між іншым, што яго тэма “была абрана ў адказ на просьбы, якія паступаюць ад нашых супольнасцяў, што цесна сутыкаюцца з наступствамі культурных і маральных зменаў, якія адбываюцца ў Еўропе”. “На працягу апошніх дваццаці гадоў працэс глабалізацыі ў сусветным маштабе, а таксама секулярызацыя еўрапейскага заканадаўства, закранаючага праблемы маралі, ставяць перад намі пытанні, якія патрабуюць сумеснага пошуку адказаў, - гаворыцца ў дакуменце. – Нашу растучую заклапочанасць выклікае і той факт, што працэс адчужэння паміж Еўропай і яе хрысціянскімі каранямі, відаць, паскараецца”.

“Наш зварот – гэта, перш за ўсё, знак радасці і надзеі для ўсіх, хто мае дачыненне да ажыццяўлення місіі Касцёла. Мы падзяляем умовы жыцця ўсіх еўрапейцаў у сітуацыі эканамічнага і культурнага крызісу, і мы ведаем, што многія з іх адчуваюць пакуты і шукаюць слова, якое надало б сэнс іх жыццю, - адзначаюць удзельнікі Форума. – Касцёл прапануе вечныя каштоўнасці, аб’ядноўваючы чалавецтва ў Хрысце, крыніцы ўсіх сапраўдных каштоўнасцяў”.

“Мы падкрэсліваем, што хрысціянская вера гарантуе, а не абмяжоўвае нашы пошукі свабоды і шчасця. Хрысціянская вера азначае поўнае прыняцце Езуса Хрыста, які прысутнічае ў Яго Касцёле Духам Святым. Вера ў Хрыста не адмяняе разнастайнасці чалавецтва. Яна ўзбагачае і садзейнічае развіццю элементаў праўды і дабра, якія ўжо маюцца ў чалавечых культурах”, - дадаецца ў звароце. “Нашы хрысціянскія Цэрквы Усходу і Захаду не баяцца культурнай разнастайнасці, - гаворыцца ў дакуменце. – Хрысціянства абвяшчае Евангелле Хрыста ў шматстайнасці чалавечых культур”.

“Свабода веравызнання з’яўляецца важнейшым элeментам хрысціянскай веры. Для нас свабода веравызнання азначае свабоду пошуку праўды і прыхільнасці ёй”, - падкрэсліваецца ў звароце.

“Сённяшні разрыў паміж хрысціянствам і пераважаючым накірункам думкі мае сур’ёзныя наступствы для будучыні еўрапейскіх інстытутаў і жыцця ў Еўропе. Сёння ў многіх еўрапейцаў больш няма стабільных арыенціраў для фарміравання ўласных маральных паводзінаў і поглядаў адносна таго, што добра і што дрэнна, таму што яны жывуць, падначальваючыся волі свайго “суверэннага аўтаномнага Я”, - адзначаюць удзельнікі Форума. – Мы заклікаем еўрапейцаў прызнаць, што ключом да праўды з’яўляецца прыняцце таго факту, што мы належым Богу, а не распараджаемся ўсім па ўласным разглядзе, як калі б мы былі ўласнымі стваральнікамі”.

“Як пастыры, мы хочам працягваць несці лепшае з нашага маральнага вучэння нашым парафіянам, а як грамадзяне – даносіць гэта да нашых урадаў і інстытутаў Еўрапейскага саюза. Мы ўпэўнены, што хрысціянскія супольнасці могуць сведчыць пра тое, што з’яўляецца дабром для ўсіх, паколькі яны чэрпаюць сваё натхненне з Евангелля Хрыста”, - гаворыцца ў звароце.

Last modified onЧацвер, 05 Чэрвень 2014 18:54
Каментары   
+1 #3 czaropka 2014-06-06 14:02
Протестантов во всём мире примерно вдвое меньше, чем католиков, а православных и того меньше. Одних только католиков незначительно больше, чем мусульман всех направлений. Сейчас пимерно каждый седьмой житель земли - католик. Правда это условные цифры. А насчёт того, что к православным священник из-за границы не ездят - это лукавство. Глава Белоруского экзархата Русской православной церкви - гражданин России и это не единичный пример.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 игорь 2014-06-06 11:09
вообще, условия на самом деле можно сказать равные. православным тоже часто не дают строить храмы. а что священников из-за границы не пускают, так к православным они и не ездят.

насчет протестантов - по численности их меньше, просто у них общин гораздо больше, но общины маленькие.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 гость 2014-06-05 19:02
А разве протестантов в целом не больше, чем католиков?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць