BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біблію пераклалі яшчэ на сем моў

Поўны тэкст Бібліі быў перакладзены на яшчэ сем моў. Трыма з іх карыстаюцца жыхары Афрыкі, двума – Азіі, адной – Лацінскай Амерыкі і адной – Еўропы.

Аб гэтым паведаміла нямецкае Біблійнае таварыства 15 ліпеня 2014 г. у Штутгарце, спасылаючыся на Сусветную асацыяцыю. Біблію цяпер можна прачытаць на мовах: мандзінка, якой карыстаюцца ў Гамбіі; малі – у Гвінеі-Бісаў і Сенегале; крыа – у Сьера-Леонэ; шылук – у Паўднёвым Судане. Двума новымі перакладамі Бібліі змогуць карыстацца народы ў Індыі і Малайзіі, якія гавораць на мове какбарок – у штаце Трыпура, і мурут – у Барнэа.

Таксама поўны тэкст Святога Пісання даступны на мове народа тоба, які жыве на поўдні Балівіі і поўначы Аргентыны. Біблію пераклалі таксама на удмурцкую, якая належыць да фіна-вугорскай групы моў.

Святое Пісанне зараз цалкам перакладзена на 511 моў, паведаміла Біблійнае таварыства. Новы Запавет даступны на 1295 мовах. Асобныя часткі Бібліі можна прачытаць на яшчэ 844 мовах.

Паводле ацэнак даследчыкаў, існуе каля 6900 жывых моў па ўсім свеце.

Ватыканскае радыё

Last modified onСерада, 16 Ліпень 2014 21:06
Каментары   
+1 #2 Женька Богданова 2014-07-20 17:43
Будзем маліцца да Духа Св.каб Ён натхніў некага...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 госць 2014-07-18 11:20
Такі сорам, што на мовах какбарок і крыа ўжо ёсць Біблія, а добрага перакладу на беларускую мову дагэтуль няма!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць