Кветкі для алтара ў Росіцы садзіў біскуп Алег Буткевіч
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Белыя і чырвоныя вяргіні ўпрыгожылі галоўны алтар на фэсце.
Падчас св. Імшы ў Росіцы, дзе прайшлі ўрачыстасці ў гонар каталіцкіх айцоў-пакутнікаў, мясцовы святар а. Чэслаў Курэчка МІС распавёў цікавы факт. А менавіта, адным майскім вечарам ён садзіў кветкі вяргіні за касцёлам, як раптам прыехаў біскуп Алег. Прывітаўшыся, пастыр дыяцэзіі прапанаваў святару сваю дапамогу, а а. Чэслаў і згадзіўся. Скончылі працу амаль апоўначы, сіл ужо не было нават на звычайную размову за кубкам гарбаты.
«Вось менавіта гэтыя кветкі, вяргіні белага і чырвонага колеру, як сімвал Цела і Крыві Хрыста, якія заквітнелі і сёння ўпрыгожваюць галоўны алтар на гэтай урачыстасці, адным майскім вечарам садзіў біскуп Алег», — з удзячнасцю прамовіў а. Чэслаў і ў касцёле раздаліся гучныя апладысменты, паведамляе Сatholicnews.by.
Related items
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі