Расійская порназорка пасля згвалтавання: Бог даў мне шанец
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Гісторыі навяртанняў
- Comments (1)
Лола Тэйлар вырашыла парваць з порнабізнэсам і адкрыць фонд для жанчын, якія пацярпелі ад згвалтавання.
Гэтая гісторыя адбылася літаральна нядаўна і працягвае развівацца на нашых вачах. Многія СМІ распавядалі пра гэта гучные злачынства: расійскую порназорку Любоў Бушуеву, ці, як яна называе сябе, Лолу Тэйлар (Lola Taylor), жорстка згвалтавалі двое мужчын, адзін з якіх аказаўся беларусам. Ратуючыся ад гвалтаўнікоў, 22-гадовая Любоў выскачыла з акна трэцяга паверха, зламаўшы нагу.
Любоў - таленавітая мастачка, але ў свой час сышла ў порнабізнэс. Знаходзячыся на лячэнні ў бальніцы, жанчына зноў пачала маляваць і выкладваць работы на сваёй старонцы ў сацсетцы. Таксама яна напісала пра тое, што вырашыла парваць са сваім грахоўным і пагібельным заняткам:
- Я вырашыла завязаць з гэтым бізнэсам, я больш не вярнуся, таму што я вырашыла скончыць мастацкую школу і стаць мастачкай. (...) Раней я вяла дрэнны лад жыцця, але, напэўна, Бог пакараў мяне, і даў час мне на абдумванне майго жыцця (маю на ўвазе паўтара месяца, якія я правяду ў ляжачым рэжыме). Я веру ў гэта, таму што я скокнула з трэцяга паверха, а ў мяне зламалася толькі костачка таза ў двух месцах нават без змяшчэння. Мабыць, вось і наступіў той момант, калі мне далі знак звыш. Я проста павінна была трапіць у Рай, а Ён мяне не ўзяў зараз, таму што я не заслужыла, вось і пакінуў пры жыцці, каб выпраўлялася...
Таксама Любоў напісала пра тое, што вырашыла адкрыць фонд для ахвяраў згвалтавання:
- Таму што фізічны боль гоіцца, а душэўны застаецца надоўга. Я вырашыла заняцца гэтым сур'ёзна, як толькі я змагу стаць на ногі.
Любоў ужо выпусціла цішоткі са сваім малюнкам, грошы ад продажу якіх будуць накіраваныя ў фонд.
Нагадаем, нядаўна Папа Францішак на Міжнародным сімпозіуме па барацьбе з прастытуцыяй і гандлем людзьмі сказаў: для Бога ніхто не з'яўляецца «адкінутым», у кожнага ёсць годнасць.
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу