BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кожная шостая цяжарнасць у Гомельскай вобласці сканчаецца абортам - ФОТА + спампаваць ДАКЛАДЫ канферэнцыі

Упершыню ў Гомелі прайшла навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў: статыстыка і меркаванні спецыялістаў.

У рамках «Тыдня без абортаў», які праходзіць у Гомелі, 15 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўпершыню ў горадзе адбылася навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў з удзелам лекараў-гінеколагаў, спецыялістаў жаночых кансультацый, студэнтаў-медыкаў.
Канферэнцыю адкрыла галоўны акушэр-гінеколаг Гомельскай вобласці Аксана Цяслова, якая прывяла некаторыя статыстычныя дадзеныя. Паводле яе звестак, за 8 месяцаў 2014 года ў Гомельскай вобласці нарадзіліся больш 12.200 дзяцей - гэта трэці паказчык пасля Мінска і Брэсцкай вобласці.
Што тычыцца абортаў, то ў 2013 годзе ў Гомельскай вобласці было выканана больш за 3500 перапыненняў цяжарнасці, у тым ліку 317 - аборты ў першацяжарных. 26 разоў цяжарнасць перарывалі непаўналетнім. Гэтыя лічбы пацвярджаюць: большасць жанчын, якія перарываюць цяжарнасць, ужо маюць дзяцей і баяцца нараджаць зноў. Аднак у апошнія гады колькасць абортаў у Гомельскай вобласці значна скарачаецца. Як, у прыватнасці, і колькасць хірургічных абортаў - чакаецца, што ў 2014 годзе ў Гомельскай вобласці будзе выканана каля 500 хірургічных абортаў.
У цэлым, каля 16% цяжарнасцяў у Гомельскай вобласці перарываюцца, то бок, абортам сканчаецца прыкладна кожная шостая цяжарнасць.
З дакладамі таксама выступілі навуковыя супрацоўнікі Гомельскага медыцынскага універсітэта, якія асвятлілі тэмы «Фізіялогія мацярынства», «Ускладненні аборту», тэму «Медыцына без абортаў» раскрыла лекар-гінеколаг Ларыса Гапоненка. Таксама спецыялісты распавялі аб псіхалагічных наступствах абортаў, праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі раскрыў духоўны аспект праблемы, а каталік, кандыдат багаслоўя, дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч прачытаў даклад на тэму «Чаму Царква выступае супраць абортаў».
Як адзначыў праваслаўны святар, бацька забітага падчас аборту дзіцяці таксама нясе адказнасць за яго смерць, кладзецца грэх і на душу лекара, які чыніць аборт незалежна ад яго формы. Дарэчы, кіраўнік гомельскай тата-школы Сяргей Бычкоў распавёў аб метадах працы з мужчынамі па барацьбе з абортамі.
Падчас канферэнцыі гаварылі аб тым, што каля 80% жанчын пасля аборту адчуваюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, а па дадзеных СААЗ, у 13% выпадках аборт становіцца прычынай мацярынскай смяротнасці.
Прыводзіліся дадзеныя аб тым, што пасля легалізацыі абортаў з прыходам савецкай улады значна скарацілася нараджальнасць і ўзрасла колькасць перапыненняў цяжарнасці. І толькі за адзін пікавы год у СССР не далічыліся каля 90 мільёнаў ненароджаных дзяцей. А ў Беларусі ў 1990-2012 гады было выканана больш за 2,7 мільёна абортаў. У свеце, па статыстыцы ААН, штогод выконваецца 40-45 мільёнаў абортаў (прычым, амаль усе - у Паўночным паўшар'і, у краінах з высокім узроўнем развіцця. Практычна ва ўсіх дзяржавах Паўднёвай, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі аборты забароненыя).
На думку некаторых дакладчыкаў, неабходна заканадаўча абмежаваць, а ў далейшым і паступова забараніць аборты ў Беларусі. Паколькі ахова здароўя без абортаў дазволіць скараціць матчыну смяротнасць, палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, павысіць статус мацярынства і бацькоўства.

Таксама была выказана думка, што праз гінеколагаў, якія адпраўляюць жанчын з «цяжкіх» сем'яў на аборты, спрабуюць вырашаць сацыяльныя праблемы. Аднак лекары павінны займацца толькі медыцынскімі пытаннямі.
Спецыялісты адзначылі, што аборт - гэта не выйсце з сямейных праблем, наадварот, пасля аборту праблемы, як правіла, толькі ўзрастаюць. У прыватнасці, у большасці выпадкаў сужэнцы разводзяцца пасля абортаў. З навуковага, сацыяльнага і духоўнага пунктаў гледжання ўдзельнікі канферэнцыі даказвалі перавагу шматдзетных сем'яў.

Last modified onСерада, 15 Кастрычнік 2014 17:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць